The Road Dogs

Блюз-рок гурт з Беларусі

Band Image #1
Band Image #2

Гурт The Road Dogs быў заснаваны ў 2007 годзе ў Мінску і першапачаткова арыентаваўся на блюз-рок 1970-х гадоў. З цягам часу музычны стыль гурта пашырыўся і сёння ўяўляе сабой спалучэнне традыцый каранёвага блюзу, паўднёвага року, фанку, соўлу і госпелу. Гурт мае больш за дзесяць гадоў сцэнічнага досведу і актыўна выступае як у клубах, так і на вялікіх сцэнах, у тым ліку на міжнародных блюзавых фестывалях — Suwałki Blues Festival, Nišville Jazz Festival, Blues Express — у Польшчы, Грузіі, Сербіі, Чэхіі, Беларусі і Расіі. У рэпертуары гурта — аўтарскія песні на англійскай, польскай, беларускай і рускай мовах. Іронія і гумар з’яўляюцца неад’емнай часткай кожнага выступлення.

Навіны і Канцэрты

Будзь у курсе навінаў і будучых выступаў

Канцэрты

Няма запланаваных выступаў. Будзьце на сувязі...

Навіны

01 Jul 2025

Альбом выйшаў!

Chicken Legs And Human Race
Так, мы таксама не верым — але гэта адбылося: трэці студыйны альбом The Road Dogs нарэшце ўбачыў свет і ўжо даступны на ўсіх папулярных струменевых платформах! Запіс адбываўся яшчэ ў 2023 годзе на студыі MAQ Records разам з выдатным Michałem Kuczerą, і вось — пасля ўсяго двух гадоў магіі зводзін, мастэрынгу і стратэгічнага расцягвання — вы можаце пачуць вынік. Гэта магутны кактэйль блюзу, року, фанку і соўлу, які мы гатавалі з любоўю і лёгкай настальгіяй. Слухайце, дзяліцеся і не знікніце яшчэ на пару гадоў: 👉 https://linktr.ee/THE_ROAD_DOGS

01 Jul 2023 Маем добрыя навіны! Новы матэрыял для трэцяга студыйнага альбома адбываўся цягам 2023-га года на студыі MAQ Records и будзе адпраўлены на звядзенне і майстарынг да выдатнага гукарэжысёра Michał Kuczera. Хутка мы абвесцім дату нашага новага рэліза!

14 Jan 2020 Ужо зусім хутка ўсіх аматараў блюзу чакае серыя супольных канцэртаў The Road Dogs з віртуозам губнога гармоніка Michał Kielak (Польшча). Міхал цягам некалькіх год прызнаваўся польскім блюзавым харперам №1. Чакаем вас, сябры, на нашых вогненных канцэртах у вашым горадзе.

20 Jun 2019 The Road Dogs прыме удзел ў культурнай праграме 2-х Еўрапейскіх гульняў:

  • 23 июня - Фан зона каля Палаца Спорту
  • 24 июня - Канцэртная пляцоўка “Bright Stage” у Алімпійскай Вёсцы

14 Apr 2019 The Road Dogs скончылі працу над другім студыйным альбомам! Запіс дыска пачаўся ў 2013 годзе, калі былі запісаныя першыя песні і, пасля доўгага перапынку, быў цалкам скончаны вясной 2019 года. Мы працавалі над альбомам у мінскіх студыях Maple Tree і Studio 9. У запісе, апроч музыкаў гурта, узяла ўдзел міжнародная каманда музыкаў - вядучы харпер Польшчы Міхал Келак і амерыканскі кампазітар і гітарыст са штату Тэнэсі Michael Ward. Казаць пра дату рэліза пакуль заўчасна — зараз The Road Dogs вядуць працу над пошукам лэйбла, на якім выйдзе новы, доўгачаканы альбом.

Наша Музыка

Афіцыйныя Альбомы

CL & HR

Афіцыйны Альбом - 2025
Album CL&HR

Circle Of Blues

Афіцыйны Альбом - 2019
Album CoB

The Road Dogs №1

Афіцыйны Альбом - 2013
Album №1

Медыя

Слухай нашу музыку, глядзі відэа і фотаздымкі

Lila (Nišville 2018)
Lila
Nišville Jazz Festival 2018
Morning Boogie (Nišville 2018)
Morning Boogie
Nišville Jazz Festival 2018
Wolf (Official Video)
Волк (Wolf)
Official Video
I Can Not Cry (BE 2016)
Я Не Умею Плакать (I Can Not Cry)
Blues Express 2016

Пра гурт

Даведайся болей пра музыкаў

Сяргей Скляраў

Сяргей Скляраў

Вакал / Гітара

Вадзім Галіулін

Вадзім Галіулін

Гітара / Бэк-Вакал

Яўген Сцяпанаў

Яўген Сцяпанаў

Бас / Бэк-Вакал

Максім Марчанка

Максім Марчанка

Бубны / Перкусія

Звяжыся з намі

Напішы нам ліст, патэлефануй альбо сачы за намі ў сацыяльных сетках

Нашы Сябры

Даведайся болей пра нашых сяброў